Браты Багдановічы на Еўрапейскіх гульнях у Баку заваявалі золата
Яны выйгралі фінальны заезд у каноэ-двойцы на 1000 м.
Браты-канаісты Андрэй і Аляксандр Багдановічы заваявалі першае золата для зборнай Беларусі на Еўрапейскіх гульнях у Баку. Як паведамляе БЕЛТА, беларускія весляры выйгралі фінальны заезд у каноэ-двойцы на дыстанцыі 1000 м. Яны паказалі вынік 3 хвіліны 34,412 секунды.
Другое месца дасталося расіянам Іллі Пярвухіну і Аляксею Каравашкаву (3 хв. 34,453 сек.). Бронза — у немцаў Петэра Крэчмера і Міхаэля Мюлера (3 хв. 34,982 сек.).
Браты Багдановічы прынеслі першы залаты медаль беларускай зборнай на першых Еўрапейскіх гульнях у Баку.
Таксама ў панядзелак бронзавы медаль заваяваў беларускі экіпаж байдаркі-двойкі на дыстанцыі ў 1000 м — Віталь Бялько і Раман Петрушэнка.
У спаборніцтве адзіночак на байдарках і каноэ ў панядзелак беларусы не падняліся вышэй за пятае месца.
Агулам на Еўрапейскіх гульнях у веславанні на байдарках і каноэ будуць разыгрывацца 15 камплектаў узнагарод. Пяць з іх сёння, а астатнія — 16 чэрвеня.
Фота: БЕЛТА