Брэсцкае “Дынама” ўпусціла перамогу ў матчы з “Тарпеда”
Брэсцкае “Дынама” ўпусціла перамогу ў матчы са сталічным “Тарпеда”. 2 чэрвеня каманды правялі гульню ў рамках 10 тура чэмпіянату Беларусі па футболе на стадыёне ФК “Мінск”. На 30-й хвіліне госці адкрылі лік голам Аляксея Гаўрыловіча і трымалі мінімальную перавагу (1:0) да апошніх хвілінаў гульні. Але ў кампенсаваны час хаўбэк тарпедаўцаў Павел Кляньё зраўняў лік і ў выніку атрымалася нічыя — 1:1.
Раней у 10-м туры “Нёман” саступіў салігорскаму “Шахцёру” — 0:1, а сталічнае “Дынама” мінімальна выйграла ў “Мінска” — 1:0.
Сёння таксама гуляюць “Дняпро” — “Віцебск”, “Гомель” — “Прамень”, “Гарадзея” — БАТЭ.
Завершыцца тур у нядзелю, 3 чэрвеня матчамі “Іслач” — “Смалявічы” і “Тарпеда-БелАЗ” — “Слуцк”.