Брэсцкія мытнікі знайшлі ў цягніку дарагія швейцарскія гадзіннікі (фота)

Брэсцкія мытнікі знайшлі ў цягніку дарагія швейцарскія гадзіннікі (фота)

Брэсцкія мытнікі знайшлі ў цягніку Парыж — Масква дарагія наручныя швейцарскія гадзіннікі класа "люкс" — Bovet Sportster. Здарэнне адбылося ў рэспубліканскім пункце мытнага афармлення "Брэст-Цэнтральны". 6 гадзіннікаў былі схаваныя ў службовым купэ правадніка. Паводле папярэдняй ацэнкі, яны каштуюць больш за 115 тысяч беларускіх рублёў. Высвятляецца кола асобаў, якія маюць дачыненне да спробы перавозкі тавару з парушэннем нормаў мытнага заканадаўства, інфармуе прэс-служба Брэсцкай мытні.

Два падобныя выпадкі былі зафіксаваныя ў пункце мытнага афармлення "Варшаўскі мост". Расіянін ў салоне аўтамабіля Range Rover спрабаваў увесці ў Беларусь наручны гадзіннік Нublot з пашпартам і гарантыйным талонам. Яго кошт складае каля 20 тысяч еўра. Цана пацверджана чэкам Tax Free, які мае штамп мытнай службы Польшчы. Аднак грамадзянін Расіі не палічыў патрэбным задэклараваць дарагі тавар. Тое самае зрабіў яшчэ адзін расіянін, які на аўтамабілі Тоyota вёз з ЕС жаночы гадзіннік Frederique Constant Geneve, які каштуе амаль 2 тысячы еўра, таксама з чэкам Tax Free.

У абодвух выпадках лёс гадзіннікаў вырашыць суд.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі