БТ: Інтэрв’ю Шудзейкі для The Guardian пра скандал са сцягам — фэйк

БТ: Інтэрв’ю Шудзейкі для The Guardian пра скандал са сцягам — фэйк

Інтэрв'ю генеральнага сакратара Паралімпійскага камітэта Беларусі Мікалая Шудзейкі брытанскаму выданню The Guardian было фэйкам. Пра гэта заявілі ў выпуску навінаў тэлеканала “Беларусь 1”.

“Не абышоўся высакародны ўчынак (вынас расійскага сцяга на цырымоніі адкрыцця Паралімпіяды) і без спекуляцый і правакацый. Адна з інтэрнэт-крыніц паведаміла пра тое, што кіраўнік беларускай місіі на Паралімпійскіх гульнях Мікалай Шудзейка даў інтэрв'ю брытанскай “Гардыян”, дзе, нібыта, у размове асудзіў дзеянні Андрэя Фомачкіна і заявіў, што каманда засмучаная і абураная тым, што яе спрабуюць выкарыстаць у палітычных мэтах”, — паведамілі ў тэлеэфіры.

“Нам удалося перамовіцца з Мікалаем Шудзейкам па тэлефоне. У размове ён цалкам абверг гэтую інфармацыю і інтэрв'ю газеце “Гардыян” назваў няпраўдай”, — заявіла вядучая выпуску навін. Чыноўнік цяпер заяўляе, што ні на якія інтэрв'ю не выходзіў і "нікому нічога не даваў".

Напярэдадні на сайце аўтарытэтнага выдання The Guardian з’явіўся артыкул, аўтары якога спасылаюцца на словы Мікалая Шудзейкі. Паводле выдання, каманда нашых паралімпійцаў мае намер дыстанцыявацца ад Андрэя Фомачкіна, дзеянні якога віталі як расійскія, так і беларускія ўлады. Таксама шэф беларускай дэлегацыі адзначыў, што пахвалы з боку расійскага ўраду вельмі засмучаюць нашых паралімпійцаў.

“Я не ўяўляў, што гэты чалавек збіраецца зрабіць такія дзеянні. Я быў узрушаны, убачыўшы ў яго руках расійскі сцяг падчас цырымоніі. Я папрасіў Фомачкіна прыбраць сцяг, ён зрабіў гэта толькі з другога разу”, — прыводзіць The Guardian словы Шудзейкі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі