Будзе грымець: на заўтра выпісалі папярэджанне пра аранжавы ўзровень небяспекі

Навальніца

Навальніца

Сіноптыкі выпісалі на заўтра папярэджанне пра аранжавы ўзровень небяспекі.

У сераду, 5 чэрвеня, на большай частцы тэрыторыі краіны чакаюцца навальніцы, а месцамі — моцныя залевы. У Мінску навальніца прагрыміць раніцай і днём, а месцамі па горадзе будуць моцныя залевы.

У цэлым у сераду на Беларусь будуць перамяшчацца атмасферныя франты з паўднёвага захаду Еўропы. Будзе воблачна з праясненнямі. Ноччу на паўночным захадзе будзе халаднавата — каля +9°С. Затое ў паўднёва-ўсходніх раёнах летнія ночы будуць цёплымі, да +17°С. Днём слупок тэрмометра падымецца да +20...+26°С.

У чацвер, 6 чэрвеня, надвор'е сфармуе франтальны раздзел, які ссоўваецца з боку Заходняй Еўропы. У асобных раёнах зноў навальніцы. Тэмпература паветра мінімальная ноччу +9...+16 °С, максімальная днём +20...+27°С.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі