Бясплатны Wi-Fi з'явіцца на дзесяці станцыях мінскага метро
У 2019 годзе бясплатны Wi-Fi з'явіцца на дзесяці станцыях мінскага метро. Як інфармуе агенцтва "Мінск-навіны", вясной да пачатку Еўрагульняў кропкі доступу абсталююць на шасці станцыях — на "Пятроўшчыне", "Плошчы Леніна", "Уруччы", "Першамайскай", "Нямізе" і "Аўтазавадской". Іх падключаць першымі з-за таго, што побач знаходзяцца знакавыя спартыўныя аб'екты. Да канца 2019-га бясплатны Wi-Fi з'явіцца на станцыях "Акадэмія навук", "Плошча Якуба Коласа", "Маскоўская" і "Каменная горка".