Былы палітвязень Аляксандр Францкевіч асуджаны на 25 сутак арышту

У аўторак, 3 лютага, Савецкі суд Мінска адправіў на 25 сутак за краты былога палітвязня Аляксандра Францкевіча. Ён быў затрыманы міліцыянерамі напярэдадні. Суддзя Арцём Бяскішскі прызнаў Францкевіча вінаватым у "дробным хуліганстве" і "непадпарадкаванні законным патрабаванням службовай асобы", інфармуе сайт spring96.org.

У судзе Аляксандр Францкевіч заявіў, што людзі ў цывільным забралі яго з працы, завезлі ў РУУС Савецкага раёна, дзе склалі пратаколы аб адміністрацыйным правапарушэнні. Сведкі — супрацоўнікі АМАП Сіняк і Палавінкін — паказалі, што пабачылі Францкевіча на праспекце Незалежнасці, ён паводзіў сябе падазрона, а пасля, нібыта, пачаў ад іх уцякаць. Яго дагналі, прадставіліся, а былы палітвязень адказаў "грубай нецэнзурнай лаянкай". Пасля гэтага Францкевіча затрымалі. Ноч да суда ён правёў у ізалятары на Акрэсціна.

Нагадаем, Аляксандру Францкевічу 24 гады. У траўні 2011 года ён быў асуджаны на 3 гады пазбаўлення волі ў калоніі ўзмоцненага рэжыму па "справе анархістаў". Палітвязень выйшаў на волю ў верасні 2013 года. Пасля таго ён ужо трапляў пад адміністрацыйны арышт.

Фота: novychas.info

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі