Cаюзная Ваенная дактрына Беларусі і Расіі — пра ядзерную зброю

Cаюзная Ваенная дактрына Беларусі і Расіі — пра ядзерную зброю

У вольным доступе апынуўся 19-старонкавы дакумент Ваеннай дактрыны Беларусі і Расіі, якую Аляксандр Лукашэнка і Уладзімір Пуцін ухвалілі ў лістападзе 2021-га. У ім з'явілася больш фактараў, якія "негатыўна ўплываюць на бяспеку" краін. Сярод іх — "супрацьдзеянне з боку некаторых міжнародных арганізацый, замежных дзяржаў развіццю саюзнай дзяржавы, АДКБ", "наяўнасць паблізу мяжы саюзнай дзяржавы ачагоў ваенных канфліктаў", "нарошчванне сілавога патэнцыялу NATO на знешняй граніцы саюзнай дзяржавы".

З новай канцэпцыі наўпрост не вынікае, што на тэрыторыі Беларусі можа быць размешчана расійская ядзерная зброя. Адзначаецца, што яна "будзе заставацца важным фактарам прадухілення ўзнікнення ядзерных ваенных канфліктаў і ваенных канфліктаў з ужываннем звычайных сродкаў паражэння".

У канцы 2021-га Лукашэнка не выключыў з'яўлення на тэрыторыі Беларусі ядзернай зброі. Яго словы былі заўважаны на Захадзе. Падчас нядаўняга візіту ў Расію прэзідэнт Францыі Эмануэль Макрон выказаў Уладзіміру Пуціну заклапочанасць магчымым з'яўленнем у Беларусі ядзернай зброі з РФ. Аднак Пуцін яго "супакоіў" — ядзерную зброю перакідваць у нашу краіну Масква нібыта не збіраецца.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі