Макрон абмеркаваў з Пуціным канстытуцыйную рэформу Лукашэнкі
На сустрэчы Эманюэля Макрона з Уладзімірам Пуціным абмяркоўвалася і беларускае пытанне.
Як перадае ТАСС, прэзідэнт Францыі ўзняў пытанне пра новы праект Канстытуцыі Беларусі, а таксама пра словы Аляксандра Лукашэнкі наконт размяшчэння на тэрыторыі Беларусі расійскай ядзернай зброі.
"Я выказаў прэзідэнту Пуціну заклапочанасць у сувязі з новым праектам Канстытуцыі Беларусі, які прадугледжвае скасаванне двух фундаментальных палажэнняў аб яе статусе ад 1994 года, а таксама ў сувязі з заявай прэзідэнта Лукашэнкі ад 27 снежня аб ядзернай зброі. У гэтай сувязі я атрымаў запэўненні ад прэзідэнта Пуціна", — заявіў Макрон на сумеснай з Пуціным прэс-канферэнцыі па выніках перамоваў.
У новым праекце Канстытуцыі, падрыхтаваным уладамі зніклі палажэнні пра бяз'ядзерны і нейтральны статус Беларусі.
Акрамя таго, Лукашэнка заяўляў, што ў Беларусі можа з'явіцца расійская ядзерная зброя, калі NATO размесціць такую ж зброю ў Польшчы. Ягоныя словы патрымаў міністр замежных спраў Уладзімір Макей.
Па словах Макрона, такія заявы "ўзмацняюць дэстабілізацыю".
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.