Цэнтр Гомеля ў суботу раніцай застаўся без электрычнасці

Цэнтр Гомеля ў суботу раніцай застаўся без электрычнасці

Цэнтр Гомеля ў суботу раніцай застаўся без электрычнасці. Як паведамляе БелаПАН, прыкладна ў 10.30 “па тэхнічных прычынах” вымушаныя былі зачыніцца многія кавярні і крамы па вуліцах Савецкай, Партовай, праспекце Перамогі. Адключэнне закранула вуліцы ў Цэнтральным і Чыгуначным раёнах горада.

Прычынай здарэння стала аварыя на электрасетках — падчас рамонтных працаў на вуліцы Падгорнай быў пашкоджаны кабель.

Бліжэй да абеду пачалося паэтапнае ўключэнне электрычнасці.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі