Чаму беларусы не выбіраюць свае тавары? Статыстыка Белстата за 2024 год

Хто заняў месца беларускіх тавараў і чаму жыхары краіны аддаюць перавагу імпарту? / Вашы грошы
Беларускім вытворцам не ўдалося заняць вызваленую нішу на ўнутраным рынку пасля сыходу заходніх канкурэнтаў. Даныя Белстата за 2024 год паказваюць, што доля продажаў айчынных тавараў працягвае змяншацца.
Праект «Вашы грошы» вывучыў статыстыку Белстата.
Айчынныя прадукты губляюць пазіцыі
Доля беларускіх прадуктаў харчавання ў 2024 годзе склала 76,3%. У 2023 годзе гэты паказчык быў 77,5%, а рэкордныя 82,2% зафіксаваныя яшчэ ў 2014 годзе.
Якія тавары страцілі найбольш за 7 гадоў (2017–2024 гг.):
Шакалад і кандытарскія вырабы з какава — мінус 9,8 п.п.
Марскія прадукты — мінус 13,1 п.п.
Вінаграднае віно — мінус 10 п.п.
Алеі — мінус 10 п.п.
Крупы — мінус 8,4 п.п.
Макароны — мінус 4,9 п.п.
На беларускім рынку няма швейцарскага шакаладу, іспанскага хамона ці французскай касметыкі. Іх месца займаюць расійскія і кітайскія аналагі, якія часта даражэйшыя і не заўсёды лепшай якасці, чым беларуская прадукцыя. Але менавіта яны перамагаюць у барацьбе за спажыўца.
Беларускія кампаніі прайграюць у канкурэнтнай барацьбе
Беларускія вытворцы залежаць ад расійскіх і кітайскіх камплектуючых, абсталявання і сыравіны. Большасць кітайскіх кампаній не знаходзяцца пад санкцыямі, маюць доступ да выгадных крэдытаў і атрымліваюць падтрымку ад ураду.
Гандлёвыя войны з "саюзнікамі" немагчымыя, а лозунгі пра "тэхналагічны суверэнітэт" прыводзяць да тэхналагічнай дэградацыі. У выніку беларускія тавары праігрываюць барацьбу не толькі на знешнім, але і на ўнутраным рынку, падсумоўваюць эксперты.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.