Чаму ў Беларусі вельмі дарагія агуркі? Міністэрства гандлю адказала

Да беларускіх прадаўцоў прэтэнзій з-за высокіх цэн няма / Еўрарадыё
Да беларускіх прадаўцоў прэтэнзій з-за высокіх цэн няма / Еўрарадыё

Кошты на агуркі ў Беларусі дасягаюць рэкордаў — ад 9 да 14 рублёў за кілаграм расійскіх агуркоў. Гэта заўважыў партал Office Life і спытаў у МАРГа, чаму так і калі кошты знізяцца.

Намеснік міністра антыманапольнага рэгулявання і гандлю Андрэй Картун адзначае, што гэтай зімой цэны даходзілі і да 16 рублёў.

Чаму ж так дорага?

Прадстаўнік МАРГа адказвае, што ў расійскіх вытворцаў ёсць цяжкасці. Вытворцы кажуць, што справа ў павышэнні кошту электраэнергіі на 9% і "агранамічным" збоі ў цяплічных гаспадарак.

Выходзіць, справа не ў беларускіх крамах, якія маглі б завысіць кошты.

Нашы імпарцёры не песцяцца і ўсталёўваюць надбаўкі ў рамках заканадаўства, — кажа Картун.

А калі агуркі стануць таннейшымі?

Свая [беларуская. — Еўрарадыё] прапанова грунтавая ў нас будзе бліжэй да канца сакавіка — у красавіку. Гэта і памідоры, і агуркі. Стане спачатку ўжо не 14 рублёў, а 7, і далей ужо ніжэй, — заключае намеснік міністра МАРГа.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі