Чарговы буйны адукацыйны цэнтр прыпыніў дзейнасць у Беларусі

Анлайн-курсы

Анлайн-курсы

Буйны адукацыйны цэнтр “Лідар” ужо месяц як не працуе.

“Адукацыйны цэнтр “Лідар” прыпыніў пакуль сваю дзейнасць, таму, на жаль, мы не можам вам прапанаваць нашы паслугі, якія былі дагэтуль”, — сказаў суразмоўца з кампаніі журналісту Еўрарадыё.

Паводле яго слоў, гэтае рашэнне прынятае "вышэйшым кіраўніцтвам", але яго прычына невядомая. Хутчэй за ўсё, цэнтр больш не адновіць сваю працу.

Тым не менш, у "Картатэцы" таварыства з абмежаванай адказнасцю "Мая маці", пад эгідай якога дзейнічаў цэнтр, арганізацыя ўсё яшчэ пазначаная як дзейная.

Апошні пост у Instagram "Лідара" датуецца 2 верасня, калі цэнтр прапаноўваў зніжкі на курсы. У жніўні таксама набіраліся групы для навучання.

Адзін з найбуйнейшых адукацыйных цэнтраў у Беларусі

Адукацыйны цэнтр “Лідар” існуе з 1999 года і мае вучняў з 27 гарадоў Беларусі. Паводле закона, дзейнасць, звязаная з курсамі для дарослых, не патрабуе ліцэнзіі Міністэрства адукацыі. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі