Чарговы прысуд грамадскаму актывісту ў Мінску — 15 сутак арышту
Справу Аляксандра Курца ў панядзелак разглядаў суд Партызанскага раёна Мінска.
Грамадскага актывіста затрымалі 17 траўня падчас акцыі "Ежа замест бомб" каля Міхайлаўскага сквера ў сталіцы, дзе сацыяльныя актывісты раздавалі бясплатную ежу бедным. На судзе Курца абвінавацілі ў "лаянцы матам" і адправілі на 15 сутак за краты, паведамляе Радыё Свабода.
Фота — svaboda.org