Частка Рагачова з раніцы была без ацяплення і гарачай вады
Рагачоў, вечар апошняга дня восені
Частка Рагачова (па некаторых ацэнках, траціна горада) з раніцы 30 лістапада была без ацяплення і гарачай вады. Раніцай камунальнікі паведамілі ў сацсетках пра "прыпыненне падачы гарачага водазабеспячэння і ацяплення" ў жылых дамах і адміністрацыйных будынках з 10-й гадзіны "ў сувязі з правядзеннем рамонтных работ на інжынерных сетках". Рагачоўцы на працягу дня скардзіліся, што ніякай дадатковай інфармацыі, калі ж згаданыя працы скончацца, не было. Толькі позна ўвечары мясцовыя ўлады паведамілі, што ўжо "вядуцца зварачныя работы" і "на працягу паўгадзіны пачнецца паэтапная падача цяпла ў жылыя дамы".
Магчыма, і сапраўды паспеюць да пачатку каляндарнай зімы.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.