Частка Слоніма засталася без ацяплення і гарачай вады
У Слоніме адбылася аварыя на цеплатрасе каля камвольна-прадзільнай фабрыкі, перадае Радыё "Рацыя". Яе ўжо некалькі гадзінаў ліквідоўваюць рабочыя.
Без ацяплення і цёплай вады застаўся вялікі мікрараён Слоніма. Некалькі гадзін запар мёрзнуць слонімцы на вуліцах Брэсцкай, Тапалёвай, Скарыны.