Чатырохгадовы хлопчык у Бешанковічах выпіў воцатнай кіслаты
Няшчасны выпадак з малалетнім дзіцем здарыўся 6 ліпеня ў Бешанковіцкім раёне Віцебшчыны, паведамляе прэс-служба Следчага камітэта.
Двое непаўналетніх дзяцей разам з маці прыехалі з Віцебска ў вёску да бабулі ў госці. Каля 15-й гадзіны чатырохгадовы хлопчык зайшоў з вуліцы ў дом, узяў са стала ў пярэднім пакоі пластыкавую бутэльку і выпіў з яе вадкасць. Як выявілася, у бутэльцы быў 9-адсоткавы раствор воцатнай кіслаты.
Дзіця даставілі ў лякарню. Пасля дапамогі медыкаў хлопчыка адпусцілі дадому.