Чатырохгадовы хлопчык вываліўся з акна гродзенскага шматпавярховіка
Трагічна скончыўся для гродзенкі паход у госці з дзіцем, паведамляе прэс-служба УУС Гродзенскага аблвыканкама.
Здарэнне адбылося ўвечары 24 траўня. Жанчына з двума дзецьмі прыйшла да знаёмых на вуліцу Дамброўскага. Дарослыя выпівалі, а дзеці гулялі побач. У нейкі момант адзін з хлопчыкаў знік. Калі яго сталі шукаць, то высветлілася, што каля паловы дзясятуй вечара дзіця знаходзілася каля акна. Ён здолеў адкрыць шыбу і вываліўся з трэцяга паверху. Хлопчык зваліўся на цэмент, атрымаў цяжкія траўмы галавы і брушной поласці. ЯГо шпіталізавалі ў рэанімацыйнае аддзяленне лякарні.
Мліцыя заклікае бацькоў не эканоміць на дадатковых блакатарах вокнаў.