Чэшская біятланістка распавяла пра свой першы сэкс, стрыптыз і трусы ў канверце

Чэшская біятланістка распавяла пра свой першы сэкс, стрыптыз і трусы ў канверце

Чэшская біятланістка Габрыэла Каўкалава распавяла пра свой першы сэксуальны досвед. У сваёй аўтабіяграфічнай кнізе “Іншая” яна сказала, што ўпершыню яна займалася каханнем з 12-гадовым сябрам сваёй сястры. “Ён быў далікатны, а я атрымлівала асалоду і не пераставала думаць пра тое, што адбылося..., распавядае Каўкалава. — Вядома, сэкс можа дапамагчы жанчыне палепшыць стан. Часам займаюся сексам перад гонкамі. Гэта параўнальна з медытацыяй, калі не ператвараецца ў шматгадзінную гімнастыку”.

Таксама спартсменка прыгадвае, як аднойчы ў бары ў Празе танчыла стрыптыз перад будучым мужам і яго сябрамі. А калі яе пазналі, паказала аголеныя грудзі. Адночы Габрыэла паслала на дзень нараджэння вядомаму хакеісту Яраміру Ягру свае трусы ў канверце. Адбылося гэта пасля таго, як у 2014-м падчас масавага старту Каўкалавай давялося папраўляць майткі. Яна прызналася, што з-за гэтага была толькі другой. Ягр пажартаваў у сацсетках, што ёй, каб быць першай, трэба бегаць на лыжні без майткоў.

Габрыэле Каўкалавай 28 гадоў. Мінулы сезон яна прапусціла з-за стану здароўя. Біятланістка паведаміла, што не выступіць і ў наступным.

Чэшская біятланістка распавяла пра свой першы сэкс, стрыптыз і трусы ў канверце
Фота: tyden.cz

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі