Чэшская кампанія Avast закрыла беларусам доступ да сваіх антывірусаў

Фірмовы знак кампаніі Avast

Фірмовы знак кампаніі Avast / ZUMA Press

Чэшская кампанія Avast, вядомая антывіруснымі праграмамі Avast і AVG, а таксама ўтылітай CCleaner для ачысткі Windows, спыніла працу ў Беларусі і Расіі. Пра гэта паведамляе рэсурс dev by.io. Рашэнне было прынятае ў сувязі з санкцыямі Еўрасаюза.

У кампаніі папярэдзілі, што карыстальнікі могуць сутыкнуцца з памылкамі падчас выкарыстання сэрвісаў і праграм Avast. Могуць не працаваць і некаторыя функцыі.  

Прадукты і паслугі гэтай кампаніі сталі недаступныя для карыстальнікаў у Беларусі і Расіі з 29 студзеня 2024 года. Пасля адкрыцця ўсталяваных праграм з'яўляецца паведамленне, што "на жаль, гэты прадукт не падтрымліваецца ў вашым цяперашнім месцазнаходжанні". Devby.io піша, што "ўсе платныя падпіскі ануляваныя на няпэўны час і не будуць абнаўляцца пасля заканчэння тэрміну".

Чешская компания Avast закрыла белорусам доступ к своим антивирусам
Надпіс, які бачаць карыстальнікі ў Беларусі падчас спробы загрузіць праграму Avast / devby.io

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі