Чым студэнтаў і школьнікаў займаюць на час акцый “недармаедаў”

Чым студэнтаў і школьнікаў займаюць на час акцый “недармаедаў”

Перад санкцыянаванай уладамі акцыяй у Мінску, якая мусіць прайсці 15 сакавіка, школьнікаў і студэнтаў “знаёмяць з заканадаўствам” і запрашаюць “святкаваць” Дзень Канстытуцыі.

15 сакавіка Гродзенскі прафесійны электратэхнічны каледж імя Шчаснага знаёміць сваіх студэнтаў з… законам “Аб масавых мерапрыемствах”. І гэта проста так.

Чым студэнтаў і школьнікаў займаюць на час акцый “недармаедаў”
Фота: facebook.com/serge.kharytonau

У інтэрнэце гуляе ліст нібыта ад упраўлення адукацыі Фрунзенскага раёна Мінска. У ім школы просяць заняць старшакласнікаў увечары 15 сакавіка. Але ва ўпраўленні адукацыі сведчаць: “Такога ліста не было”.

Чым студэнтаў і школьнікаў займаюць на час акцый “недармаедаў”
Фота: tut.by

“Мы чыталі гэта. Ніхто, насамрэч, ніякіх распараджэнняў не даваў. Нейкі дзіўны ліст. Там і подпісу няма”.

Політэхнічны каледж БНТУ ўвечары 15 сакавіка святкуе Дзень Канстытуцыі.

“Паважаныя бацькі і навучэнцы каледжа!!! Сардэчна віншуем Вас са святам, Днём Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь. У сувязі з арганізацыяй урачыстасцяў заняткі ў каледжы 2017/03/15 будуць праходзіць з 11.15 да 19.00 з перапынкам на абед (14.45-15.30)”, — урачыста абвяшчаюць на сайце каледжа.

А навучэнцаў папярэджваюць, што хадзіць на санкцыянаваныя мерапрыемствы можна, а вось заняткі прапускаць — не.

Агулам за маршы “недармаедаў” асудзілі больш за сто чалавек, два дзясяткі з іх атрымалі адміністрацыйныя арышты. 15 сакавіка ўпершыню у Мінску мусіць прайсці санкцыянаваны марш “недармаедаў”. Збор прызначаны на 17:30 каля кінатэатра “Кастрычнік”.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі