Ці гатовая Беларусь да “турыстычнага ажыятажу”?
Улады Беларусі як могуць імкнуцца зрабіць нашу краіну прывабнай для замежных турыстаў. Для гэта і бязвізавы рэжым для грамадзян 80 краін свету ўвялі, і рэгістрацыю турыстаў праз інтэрнэт, і розныя міжнародныя спартыўныя мерапрыемствы ладзяць.
Але ці дастаткова гэтага? Ці стала наша краіна пасля ўвядзення бязвізавага рэжыму больш прывабнай для замежнікаў? Ці змянілася апошнім часам стаўленне да турыстаў з-за мяжы ў беларускіх чыноўнікаў? Ці можна ў нашай ІТ-краіне зарэгістраваць замежнага турыста з дапамогай онлайн-рэгістрацыі?
На гэтыя ды іншыя пытанні ў жывым эфіры Еўрарадыё адказала прадпрымальніца, уладальніца сеткі апартаментаў у Мінску Вольга Станеўская.
Якія сюрпрызы чакаюць замежнікаў у Беларусі? У студыі Еўрарадыё прадпрымальніца, уладальніца сеткі апартаментаў у Мінску Вольга Станеўская.
Слухаць ці запампаваць падкаст эфіра ніжэй.