Ці пойдзе на карысць школе прапанаваная айцішнікамі рэформа?
Падчас сустрэчы 12 красавіка з Аляксандрам Лукашэнкам айцішнікі прапанавалі кіраўніку краіны рэфармаваць сістэму адукацыі. Мэта рэформы — каб школа паспявала за імклівасцю змен, што адбываюцца ў свеце. А каб паспяваць, школьнікам неабходна з першага класа вывучаць англійскую мову пяць разоў на тыдзень і пераходзіць на навучанне ў “віртуальных класах”.
Ці сапраўды беларускай сістэме адукацыі неабходныя прапанаваныя айцішнікамі рэформы? Ці ёсць у сістэме адукацыі людзі, якія здольныя гэтыя рэформы ажыццявіць? Ці не стане Міністэрства адукацыі перашкодай на шляху рэфармавання школы?
На гэтыя ды іншыя пытанні ў жывым эфіры Еўрарадыё адказвае рэпетытар Яўген Лівянт.