Ці варта хвалявацца праз новы варыянт дэльта-штама COVID-19

COVID-19 / Alamy
COVID-19 / Alamy

Калі вы занадта прывыклі да навін пра дэльта-штам каранавіруса, то ў сусветных навінах медыцыны для вас ёсць нешта новае: субварыянт дэльта-штама AY.4.2. Яго пачынаюць абмяркоўваць усё больш, а першыя выпадкі зарэгістраваныя ўжо і ў Беларусі — хоць галоўны санітарны доктар краіны Аляксандр Тарасенка і двойчы памыліўся, гаворачы пра яго: назваў новым штамам (гэта не так, растлумачым далей) і пераблытаў назвы.

Еўрарадыё расказвае, што на сёння вядома пра AY.4.2 і ці варта хвалявацца праз новы падвід дэльта-штама COVID-19.

 

Дык штам або не штам?

Пачнём з базавага: AY.4.2, ён жа "дэльта плюс" — гэта не новы штам каранавіруса, а адзін з варыянтаў дэльта-штама. Адрозненне — у новых мутацыях шыпападобнага бялку A222V і Y145H. Прасцей кажучы, па сутнасці, гэта тая самая дэльта, але з невялікімі зменамі — недастатковымі для таго, каб лічыць AY.4.2 асобным штамам.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі