Ціханоўская: "25 кастрычніка мы аб'яўляем Народны Ультыматум"

Ціханоўская: "25 кастрычніка мы аб'яўляем Народны Ультыматум"

"25 кастрычніка мы аб'яўляем Народны Ультыматум",піша ў сваім тэлеграм-канале Святлана Ціханоўская. Патрабаванняў тры: аб'яўленне Лукашэнкі пра сыход, поўнае спыненне гвалту на вуліцах, вызваленне ўсіх палітвязняў. На іх выкананне ўлада мае 13 дзён, падкрэслівае Ціханоўская. Па яе словах, "прайшло два месяцы палітычнага крызісу, гвалту і беззаконня" і "з нас хопіць". Яна называе дзеянні ўлады "дзяржаўным тэрорам".

Што будзе, калі ўлада не выканае патрабаванні? "Уся краіна мірна выйдзе на вуліцы з Народным Ультыматумам, — піша Святлана Ціханоўская. — І 26 кастрычніка пачнецца нацыянальны страйк усіх прадпрыемстваў, блакіроўка ўсіх дарог, абвал продажаў у дзяржаўных крамах".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі