Ціханоўская і Калеснікава не трапілі ў Кіеўскі сквер

Ціханоўская і Калеснікава не трапілі ў Кіеўскі сквер

Кандыдатка ў прэзідэнты Святлана Ціханоўская не трапіла на акцыю ў Кіеўскім скверы. Пра гэта парталу TUT.by паведаміла яе давераная асоба Вольга Кавалькова. Ціханоўская прайшла па бульвары Шаўчэнкі і сышла. 

Прадстаўніца аб'яднанага штаба Марыя Калеснікава спрабавала трапіць у сквер праз тры міліцэйскія КПП, але яе не прапусцілі. Яе парводзілі каля дзвюх тысяч чалавек. Яны скандавалі "Малойца" і "Жыве Беларусь!".

У Кіеўскім скверы праходзіць Дзень адчыненых дзвярэй устаноў дадатковай адукацыі. Пасля таго, як улады сарвалі мітынг-канцэрт Ціханоўскай у парку Дружбы народаў, яе штаб сабраўся ў Кіеўскі сквер. Ціханоўская заявіла, што пойдзе як звычайная грамадзянка. 

Кіеўскі сквер — адно з шасці месцаў у Мінску, вылучаных гарадскімі ўладамі для вулічнай выбарчай агітацыі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі