Ціханоўская ў Мюнхене абмеркавала з Клічко свой будучы візіт у Кіеў
Святлана Ціханоўская падчас Мюнхенскай канферэнцыі па бяспецы правяла шэраг сустрэч. Між іншым яна сустрэлася з мэрам Кіева Віталём Клічко. Абмяркоўвалася дапамога беларускай дыяспары ва ўкраінскай сталіцы, магчымы працоўны візіт Ціханоўскай у Кіеў, эканамічны ціск на мінскі рэжым. Святлана Ціханоўская сустрэлася таксама з арганізатарам канферэнцыі Борысам Руге, еўракамісаркай Ілвай Ёхансан.
Мюнхенская канферэнцыя пройдзе 18-20 лютага. У ёй паўдзельнічаюць вядучыя нямецкія палітыкі, віцэ-прэзідэнт ЗША, дзяржсакратар Злучаных Штатаў, генсек NATO, кіраўніца Еўракамісіі. На сустрэчах Ціханоўская кажа пра тое, што Аляксандр Лукашэнка "страціў самастойнасць", а дамовы, якія падпісвае, у далейшым "будуць ануляваныя", што знаходжанне расійскіх войскаў у Беларусі "парушае беларускі суверэнітэт". Таксама згадвае пра неабходнасць новага пакету санкцый, які б закрыў "дзіркі" ў папярэдніх, пра патрэбу падтрымкі грамадзянскай супольнасці, медыяў, праваабаронцаў, рэпрэсаваных.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.