Ціханоўская: той, хто дазваляе біць беларуса, не мае права яго прадстаўляць
Святлана Ціханоўская пракаментавала жорсткія затрыманні дзясяткаў людзей, якія адбыліся ўвечары 5 студзеня ў розных раёнах Мінска. Сілавікі прыехалі ў двары жылых дамоў, урываліся ў пад'езды, пагражалі зброяй.
"У Беларусі цяпер адны і тыя ж людзі аддаюць загады біць і затрымліваць людзей у іх уласных дварах і плануюць сходы, якія называюць усебеларускімі і народнымі, — піша Ціханоўская ў Telegram. — Відавочна, што той, хто дазваляе сабе біць беларуса, не мае ніякага права прадстаўляць яго інтарэсы".
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.