Ціханоўская: "Задача нумар адзін — дапамагчы Украіне перамагчы”

Ціханоўская: "Задача нумар адзін — дапамагчы Украіне перамагчы”

Святлана Ціханоўская дала інтэрв'ю украінскай журналістцы Алесі Бацман. Яна распавяла, што думае аб адносінах Пуціна і Лукашэнкі, аб адмове беларусаў ваяваць супраць Украіны і аб рэйкавай вайне. 

Задача нумар адзін — дапамагчы Украіне перамагчы, і дамагчыся вываду расійскіх войскаў з нашай зямлі, — падкрэсліла Святлана Ціханоўская. — Тое, што армія Беларусі не ўвайшла на тэрыторыю Украіны, — гэта заслуга антываеннага руху і беларускага грамадства, якое робіць усё, каб гэтага не адбылося. 

І дакладна гэта не заслуга Лукашэнкі, які ўсяляк спрабуе нас у вайну ўцягнуць. Тое, што расійскае войска адмовілася ад плана ўзяць  Кіеў, — гэта, вядома, заслуга бясстрашнай украінскай арміі, але таксама вынік нашай партызанкі.

Беларусь не стала камфортным тылам для расійскіх салдат, як меркавалася, адзначыла Ціханоўская. Бо беларусы паказалі, што “не змірацца з акупацыяй, і не дазволяць выкарыстоўваць сваю краіну супраць брацкай Украіны".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі