Ціханоўская падтрымала "адважны народ Венесуэлы"
Сілавікі жорстка падаўляюць пратэсты
Кіраўніца Аб'яднанага пераходнага кабінета Беларусі Святлана Ціханоўская падтрымала масавыя пратэсты ў Венесуэле. Яны праходзяць у гэтай краіне супраць фальсіфікацыі вынікаў прэзідэнцкіх выбараў.
"Мы падтрымліваем адважны народ Венесуэлы, які патрабуе справядлівага падліку іх галасоў на нядзельных выбарах, — піша ў сацсетках Ціханоўская. — У 2020 годзе беларусы таксама галасавалі за дэмакратычныя перамены, і сотні тысяч выйшлі на вуліцы, каб выказаць пратэст, калі дыктатар скраў нашы галасы".
Паводле апытанняў, прадстаўнік апазіцыі Эдмунда Гансалес упэўнена перамагаў на выбарах. Аднак цэнтрвыбаркам агучыў, што ў яго толькі 44%, а ў дзейнага прэзідэнта Нікаласа Мадуры больш за 51%. Пратэсты праходзяць і ў Каракасе, і ў дзясятках штатах Венесуэлы.
We stand with the brave people of Venezuela demanding a fair count of their votes in Sunday's election. In 2020, Belarusians also voted for democratic change & hundreds of thousands took to the streets to protest as the dictator stole our votes. @EdmundoGU @MariaCorinaYA pic.twitter.com/c0QYYAIboT
— Sviatlana Tsikhanouskaya (@Tsihanouskaya) July 30, 2024
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.