Ціханоўская прапанавала стварыць фонд для падтрымкі палітычных рэпрэсаваных
Святлана Ціханоўская і беларускія палітэмігранты з партрэтамі палітвязняў / twitter.com/Tsihanouskaya
Святлана Ціханоўская прапануе стварыць траставы фонд для падтрымкі ахвяраў палітычных рэпрэсій. Гэтую прапанову яна напісала ў сваім акаўнце ў Твітары.
"Плануецца, што сродкі з гэтага фонду пойдуць на аплату адвакатаў, падтрымку сем'яў і рэабілітацыйныя праграмы для вызваленых зняволеных ды іх дзяцей.
"Мы павінны падтрымліваць беларусаў, якія змагаюцца з рэжымам", — падкрэсліла палітык.
Днямі сваякі палітвязняў заявілі, што для іх вызвалення робіцца недастаткова, і заклікалі заходніх лідараў прыкласці больш намаганняў.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.