Цуд на выбарах у Расіі: кандыдат, якога падтрымаў Пуцін, прайграваў, але выйграў

Цуд на выбарах у Расіі: кандыдат, якога падтрымаў Пуцін, прайграваў, але выйграў

Сапраўдны цуд адбыўся на выбарах губернатара Прымор'я. Мала таго, што для вызначэння пераможцы спатрэбіўся другі тур, дык у ім лідыраваў кандыдат ад Камуністычнай партыі РФ Андрэй Ішчанка. Пасля апрацоўкі 95% пратаколаў у яго было 51,6%, у яго саперніка з "Адзінай Расіі" Андрэя Тарасенкі — 45,8%. Гэта было відавочнае паражэнне кандыдата, якога публічна падтрымаў Уладзімір Пуцін. Адным словам, сенсацыя. Эксперты меркавалі, што людзі так адрэагавалі на пенсійную рэформу.

Далей і пачаліся цуды. Як інфармуе meduza.io, пасля апрацоўкі 97,87% пратаколаў анлайн-табло ў ЦВК не абнаўлялася каля гадзіны. За гэты прамежак — з 98,77% да 99,03% апрацаваных пратаколаў — колькасць галасоў за Тарасенку вырасла на 13,5 тысячы, а за Ішчанку скарацілася на 5 тысяч! У выніку праўладны кандыдат вырваўся наперад, а пасля стаў недасягальны: пасля апрацоўкі 99,10% пратаколаў кандыдат ад "Адзінай Расіі" апярэджваў камуніста на паўтара адсотка.

Андрэй Ішчанка аб'явіў галадоўку пратэсту на цэнтральнай плошчы Уладзівастока. Ён перакананы, што адбылася фальсіфікацыя і збірае сваіх прыхільнікаў. На плошчы паставяць намёты. Анлайн гл. тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі