ЦВК абнавіў звесткі: на выбарах знізілася яўка, кандыдатам дадалі галасоў

ЦВК абнавіў звесткі: на выбарах знізілася яўка, кандыдатам дадалі галасоў

Канчатковыя вынікі прэзідэнцкіх выбараў у Беларусі, якія прайшлі 11 кастрычніка, агучаць у пятніцу. А пакуль папярэднія вынікі працягваюць карэктавацца Цэнтрвыбаркамам. Як інфармуе БЕЛТА, паводле абноўленых дадзеных, у выбарах паўдзельнічала 87,21% (6 млн 112 тысяч 364 чалавекі). Раней называлася лічба 87,22%.

Паводле ЦВК, за Аляксандра Лукашэнку прагаласалі 83,47%, раней называлася лічба 83,49%. За Таццяну Караткевіч прагаласавалі 4,43%, спачатку ж аб'яўлялі пра 4,42%. Да яе выніку дадаліся больш за паўтары тысячы галасоў. У Сяргея Гайдукевіча цяпер 3,31% галасоў, а было 3,32%. У Мікалая Улаховіча вынік застаўся ранейшым — 1,67%.

Адзначаецца, што супраць усіх кандыдатаў у прэзідэнты прагаласавалі 385 773 чалавекі. Раней называлася лічба больш за 390 тысяч. Несапраўднымі ЦВК прызнаў 48 756 бюлетэняў.

Фота: БЕЛТА

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі