ЦВК: Старшыня выбаркаму можа забараніць назіральніку здымаць фота і відэа

ЦВК: Старшыня выбаркаму можа забараніць назіральніку здымаць фота і відэа

У Лунінецкім раёне на 41-м выбарчым участку назіральніку Віталю Каліноўскаму не дазволілі здымаць фота і відэа. Пра гэта гаворыцца ў адказе старшыні камісіі на гэтым выбарчым участку. Адмову патлумачылі тым, што "сябры ўчастковай камісіі не змогуць адчуваць сябе камфортна", а фота- і відэаматэрыялы могуць быць змантаваныя ў іншым ракурсе".

Старшыня ўчастковай камісіі можа забараніць здымаць фота і відэа. Такое меркаванне ў размове з Еўрарадыё выказаў сакратар Цэнтравыбаркаму Мікалай Лазавік.

Лазавік: "З дазволу старшыні камісіі можна здымаць. Але калі старшыня не дазваляе, а ён бянтэжыць сяброў камісіі сваім фотаздымачом, то нічога супрацьзаконнага ў адмове няма. Але я ж не ведаю, чаму яны агульнай мовы не знайшлі".

Нагадаем, што да 10 кастрычніка ў Беларусі праходзіць датэрміновае галасаванне. У першы дзень датэрміновага галасавання - 6 кастрычніка Еўрарадыё зафіксавала масавае галасаванне навучэнцаў у каледжах і ВНУ.

Фота: Еўрарадыё і з фэйсбука Vitali Kalinouski

ЦВК: Старшыня выбаркаму можа забараніць назіральніку здымаць фота і відэа

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі