ЦВК: У Брэсцкай вобласці Аляксандр Лукашэнка набраў 86,27%
У нядзелю, 11 кастрычніка, у Беларусі прайшлі прэзідэнцкія выбары. Іх папярэднія вынікі будуць абвешчаныя ў бліжэйшы час. Пакуль жа вядомыя лічбы па Мінску і Брэсцкай вобласці. На Брэстчыне за Аляксандра Лукашэнку прагаласавалі 86,27%, за Таццяну Караткевіч — 5,32%, за Сяргея Гайдукевіча — 2,34%, за Мікалая Улаховіча — 1,17%.