ЦВК: яўка на выбарах склала 86,75% (фота)

ЦВК: яўка на выбарах склала 86,75% (фота)

Яўка на прэзідэнцкіх выбарах у Беларусі на 20.00 склала 86,75%. Пра гэта паведамляе ЦВК. Лідыруе Магілёўская вобласць — 90,94%, найменш у Гродзенскай вобласці — 88,48%, у Мінску — 73,33%, за межамі Беларусі — 82,85%.

ЦВК: яўка на выбарах склала 86,75% (фота)

Нагадаем, у датэрміновым галасаванні на прэзідэнцкіх выбарах у Беларусі 6-10 кастрычніка паўдзельнічалі 36,05% выбаршчыкаў. Гэта рэкорд, у 2010-м гэтая лічба склала 23,1%, у 2006-м — 31,3%.
Выбары адбыліся ўжо да 12-й гадзіны 11 кастрычніка, калі яўка склала 51,2%. І гэта таксама рэкорд. Лідыравала Віцебская вобласць — 59,8%, адставаў Мінск — 39,39%. Па стане на 14.00 яўка склала 64,90%. У лідары вырвалася Гомельская вобласць — 73,86%, Мінск заставаўся аўтсайдэрам — 52%. А 16-й гадзіне ўжо было 74,6%. У Магілёўскай вобласці найбольш — 81,11%, найменш у Мінску — 60,67%. А 18-й гадзіне яўка па краіне склала 81,77%. Найбольшыя паказнікі па-ранейшаму ў Магілёўскай вобласці — 87,48%. У Мінску па стане на шостую вечара прагаласавалі 67,07% выбаршчыкаў.

Фота: БЕЛТА

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі