Цягам сутак на пажарах у Віцебскай вобласці загінула тры чалавекі

Цягам сутак на пажарах у Віцебскай вобласці загінула тры чалавекі

За мінулыя суткі на пажарах у Віцебскай вобласці загінулі тры чалавекі. Ахвярамі ўзгаранняў у жылых дамах рабіліся іх гаспадары. Увечары 5 лістапада загарэўся дом у вёсцы Далёкія ў Браслаўскім раёне. Агонь знішчыў дах, перакрыцці, маёмасць у доме і пашкодзіў сцены. Пасля ліквідацыі ўзгарання пажарныя знайшлі труп гаспадара — непрацуючага мясцовага жыхара 1963 года нараджэння. Прычына здарэння высвятляецца.

У ноч на 6 лістапада здарыўся пажар у прыватным доме ў Полацку. У агні загінуў 60-гадовы гаспадар дома і яго 51-гадовая сужыцелька. Што стала прычынай узгарання, высвятляюць спецыялісты, паведамляе прэс-служба Віцебскага абласнога ўпраўлення МНС.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі