"Цягнік Лукашэнкі ў Гаагу рушыў сёння" — Павел Латушка

Падчас прэс-канферэнцыі ў Гаазе

Падчас прэс-канферэнцыі ў Гаазе / прэс-служба НАУ

У Нідэрландах Павел Латушка і Святлана Ціханоўская разам з прадстаўнікамі ўраду Літвы далі прэс-канферэнцыю пра злачынствы рэжыму Лукашэнкі. Раней адпаведныя матэрыялы былі перададзеныя ў Міжнародны крымінальны суд ад імя ўрада Літвы.

"Для Лукашэнкі няма шляху назад. Запушчаны працэс правасуддзя незваротны. Мы заклікаем усе дэмакратычныя краіны далучыцца і падтрымаць працэс аднаўлення справядлівасці, які быў запушчаны Літвой. І распачаць аналагічныя дзеянні, каб надаць максімальную хуткасць цягніку "Мінск — Гаага", — заявіў падчас прэс-канферэнцыі Павел Латушка.

Як распавядала Еўрарадыё, дакументы па злачынствах рэжыму Лукашэнкі супраць чалавечнасці былі перададзеныя 30 верасня ў Міжнародны крымінальны суд у рамках Рымскага статуту. Яны адбываліся не толькі на тэрыторыі Беларусі, таму трапляюць пад міжнародную юрысдыкцыю.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі