Цяпло вяртаецца: у пятніцу ў Беларусі будзе да +26
19 ліпеня ў Беларусі чакаецца пераменная воблачнасць, інфармуе Белгідрамет.
Пераважна па паўночным усходзе пройдуць кароткачасовыя дажджы, удзень магчымыя навальніцы. Вецер будзе заходні ўмераны, па паўночным усходзе — парывісты.
Уначы прагназуецца 7-13 вышэй за нуль. Удзень чакаецца ад +18 па паўночным усходзе да +26 па паўднёвым захадзе краіны.