Да +23 градусаў чакаецца ў Беларусі ў першы дзень жніўня
1 жніўня ў Беларусі прагназуецца пераменная воблачнасць, інфармуе Белгідрамет.
Уначы ападкаў не чакаецца. Удзень у асобных раёнах, пераважна па поўначы краіны, пройдуць невялікія кароткачасовыя дажджы, магчымыя навальніцы. Вецер будзе паўночна-заходні слабы.
Уначы тэрмометры пакажуць 6-12 вышэй за нуль. Удзень пацяплее да +15...+21, па паўднёвым захадзе прагназуецца да 23 цяпла.