У сераду ў Беларусі чакаецца да +27 градусаў
24 ліпеня ў Беларусі чакаецца пераменная воблачнасць, інфармуе Белгідрамет. Месцамі пройдуць кароткачасовыя дажджы, у Магілёўскай і Гомельскай абласцях яны чакаюцца на большай частцы тэрыторыі. Удзень па паўднёвым усходзе магчымыя навальніцы. Уначы і зранку ў асобных раёнах прагназуецца слабы туман. Вецер будзе паўночны ўмераны.
Уначы тэрмометры пакажуць 10-15 вышэй за нуль, удзень паветра прагрэецца да 21-27 градусаў цяпла.