Да вайны беларусаў затрымлівалі і штрафавалі за "экстрэмісцкі тэкст Z"
Літара "Z" больш як паўгода забароненая ў Беларусі і лічыцца экстрэмісцкай, паведамляюць праваабаронцы.
Праўда, звязана гэта не з расійскай ваеннай прапагандай, а з сайтам "Зеркало", які меў гэтую літару на сваім лагатыпе.
13 жніўня 2021 года суд Цэнтральнага раёна Мінска прызнаў "экстрэмісцкімі матэрыяламі" інфармацыйную прадукцыю і сацсеткі TUT.ВY, а таксама "лагатыпы і лічбавыя знакі "TUT.ВY" и "Z".
Дарэчы, за выкарыстанне літары Z мінчука да вайны нават судзілі. Мужчына быў аштрафаваны на 725 рублёў за тое, што "распаўсюдзіў інфармацыйную прадукцыю, якая змяшчае лагатыпы, а таксама тэкст "Z", якія ўключаныя ў Рэспубліканскі спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў".
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.