Дачка эмігрантаў з Беларусі стала алімпійскай чэмпіёнкай

Зборная ЗША ў фэхтаванні на рапірах. Жаклін Дубровіч — крайняя злева

Зборная ЗША ў фэхтаванні на рапірах. Жаклін Дубровіч — крайняя злева / AFP

Дачка эмігрантаў з Беларусі стала алімпійскай чэмпіёнкай. Жаклін Дубровіч выступала ў фехтаванні на рапірах у складзе зборнай ЗША. Тытул алімпійскай чэмпіёнкі яна атрымала ў камандным заліку разам з трыма сваімі калегамі пасля перамогі над італьянкамі, паведамляе Радыё Свабода.

Дубровіч жыве ў Мэйплвуд, штат Нью-Джэрсі, скончыла Калумбійскі ўніверсітэт у 2016 годзе, дзе вывучала расійскую літаратуру. Бацькі спартсменкі эмігравалі з Беларусі ў канцы 1980-х.

Гэта другая Алімпіяда 30-гадовай амерыканкі. На Алімпійскіх гульнях-2020 у Токіё, што праводзілі ў 2021 годзе, яна таксама выступала за зборную ЗША.

"Без адвагі, упартасці і ахвярнасці маіх бацькоў нічога гэтага не было б магчыма... Мае бацькі эмігравалі ў гэтую краіну з Савецкага Саюза, каб атрымаць лепшы шанец на жыццё для сваіх дзяцей, і я ведаю, што яны нават у самых смелых марах не маглі сабе ўявіць, што іх дзіця будзе прадстаўляць Злучаныя Штаты Амерыкі на Алімпійскіх гульнях", напісала Жаклін Дубровіч у Instagram.

Дачка эмігрантаў з Беларусі стала алімпійскай чэмпіёнкай
Жаклін Дубровіч з маці ў 1998 годзе / instagram.com/jackiedubrovich/
Дачка эмігрантаў з Беларусі стала алімпійскай чэмпіёнкай
eu.northjersey.com

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі