ДАІ папярэджвае кіроўцаў пра адказнасць за ўдзел у акцыі "Стоп-падатак"

Аўтаўладальнікі збіраюцца пратэставаць супраць увядзення пошліны на допуск транспартнага сродку да ўдзелу ў дарожным руху. Пошліну прызначана ўвесці 1 студзеня 2014 года.



"Супрацоўнікі сталічнай Дзяржаўтаінспекцыі ўзмоцняць кантроль за выкананнем кіроўцамі правіл прыпынку і стаянкі транспартных сродкаў. У сувязі з заклікамі, якія з'явіліся ў сетцы інтэрнэт, магчымыя незаконныя дзеянні кіроўцаў па блакаванні руху транспарту будуць перапыняцца, вінаватыя будуць прыцягнутыя да адказнасці, у тым ліку з выкарыстаннем мер прымусовай эвакуацыі аўтамабіляў", — гаворыцца ў паведамленні ДАІ, якое цытуе БелаПАН.



ДАІ нагадвае, што за парушэнне правіл прыпынку і стаянкі транспартных сродкаў, а таксама за наўмыснае блакаванне транспартных камунікацый можа быць накладзены штраф да 1 мільёна 300 тысяч рублёў (10 базавых велічыняў).



Разам з гэтым за такія дзеянні заканадаўства прадугледжвае і крымінальную адказнасць — абмежаванне ці пазбаўленне волі на тэрмін да трох гадоў.



У мінскай міліцыі кажуць, што матэрыялы на кіроўцаў, якія ўдзельнічалі ў акцыі 20 снежня, цяпер абагульняюцца Пазней іх перададуць у пракуратуру для дачы прававой ацэнкі.
 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі