ДАІ: П'яных кіроўцаў на дарогах стала менш (відэа)

З 24 кастрычніка ў нашай краіне набыў моц закон аб канфіскацыі машын у нецвярозых кіроўцаў. Аўтамабілі забяруць у тых, хто трапіўся супрацоўнікам ДАІ другі раз на працягу года.



Як паведамляе тэлеканал АНТ, у сярэднім штодня ў Мінску затрымліваюць 15 кіроўцаў у стане алкагольнага ап'янення. Сёння ж лічба меншая (толькі за ноч затрымалі 5 чалавек). Самы паказальны выпадак адбыўся ў Гродне, дзе п'яны кіроўца вёз на машыне дзяўчынку ў дзіцячы садок. Яго спынілі супрацоўнікі ДАІ.



Дарэчы, найбольш падобных здарэнняў фіксуецца ў выхадныя дні. Таму па іх выніках можна будзе зрабіць выснову, ці сапраўды беларусы сталі баяцца больш жорсткай адказнасці для п'яных кіроўцаў.
 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі