ДАІ злавіла п’яным за рулём яшчэ аднаго “паўторніка”
Жыхару Мінска пагражае пакаранне з канфіскацыяй аўтамабіля.
Кіроўца Renault Kangoo ехаў проста насустрач машыне даішнікаў, якія звярнулі ўвагу на яго дзіўныя паводзіны за рулём: мужчына неяк няўпэўнена збочваў у гаражны масіў. Патрульныя спынілі яго і адразу заўважылі неахайны выгляд аўтааматара і яго пачырванелыя вочы, да таго ж, ад яго пахла алкаголем. Медыцынская экспертыза пацвердзіла падазрэнні інспектараў ДАІ: у крыві мужчыны было 1 праміле алкаголю.
Сёлета ў студзені гэты кіроўца прыцягваўся да адказнасці да язду ў нецвярозым стане. Аўтамабіль, на якім яго злавілі, належаў яго сыну. Цяпер машыну могуць канфіскаваць у законнага гаспадара, калі яна не была скрадзеная перадае БЕЛТА.