Дапамогу для асуджаных музыкаў з Tor band сабралі менш чым за суткі

Беларусы сабралі дапамогу палітвязням

Беларусы сабралі дапамогу палітвязням / novychas.online

Дапамогу для асуджаных музыкаў з Tor band — больш за 9 тысяч еўра — сабралі менш чым за суткі. Грошы пойдуць на пагашэнне штрафаў, перадачы ў калонію і на падтрымку сем'яў.

Музыкаў асудзілі 31 кастрычніка ў Гомелі агулам на 24,5 года калоніі ўзмоцненага рэжыму: Дзмітрый Галавач атрымаў 9 гадоў калоніі, Яўген Бурло — 8 гадоў, Андрэй Ярэмчык — 7,5 года. Таксама іх аштрафавалі на 3700 рублёў кожнага. Музыкаў, чые песні сталі сімвалам пратэсту ў 2020 годзе, прызналі вінаватымі ў "распальванні варожасці", "стварэнні экстрэмісцкага фарміравання або ўдзеле ў ім", "дыскрэдытацыі Рэспублікі Беларусь", "абразе Лукашэнкі".

Музыкаў гурта Tor Band затрымалі ў Рагачове ў кастрычніку 2022-га. Пазней Бурло, Галавача і Ярэмчыка некалькі разоў запар судзілі паводле адміністрацыйных пратаколаў, а пасля пачалі крымінальную справу і іх перавялі ў гомельскае СІЗА. Яны прызнаныя палітвязнямі.

Сёлета гурт Tor Band у РБ быў прызнаны "экстрэмісцкім фармаваннем", яго сацсеткі, песні, кліпы рэжым Аляксандра Лукашэнкі лічыць таксама "экстрэмісцкімі". Кліпы на песні Tor Band "Мы — не "народец", "Жыве", "Кто, если не ты?!" набралі больш за мільён праглядаў на YouTube.

Дапамогу для асуджаных музыкаў з Tor band сабралі менш чым за суткі

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі