Дар'я Домрачава заняла чацвёртае месца ў мас-старце на этапе Кубка свету
Спаборніцтва прайшло ў нарвежскім Халменколене. Агулам стартавалі 30 удзельніц.
Беларуская біятланістка саступіла Анастасіі Кузьміной, якая высутпае за Славакію, славенцы Т.Грэгарын і францужанцы М. Дарэн Абер.
Дарэчы, Вялікі Крышталёвы глобус на Кубку свету заваявала фінская спартоўка Кайса Мякярайнен, хоць у заключнай гонцы сезону яна заняла 7-е месца.
У агульным заліку Кубка свету следам за ёй ідзе Тора Бергер, адзначае "Прессбол". Трэцяй засталася Дар'я Домрачава.
Тым не менш наша суайчынніца атрымала Малы Крышталёвы глобус.