Палітзняволеную Дар'ю Лосік асудзілі на 2 гады калоніі

Дар'я Лосік / Скрыншот з відэа
Дар'я Лосік / Скрыншот з відэа

Два гады калоніі агульнага рэжыму — такі тэрмін прысудзілі палітзняволенай Дар'і Лосік, перадае БЕЛТА. Менавіта столькі запрасіў і пракурор.

Справу жанчыны разглядаў Брэсцкі абласны суд. Дар'ю Лосік прызналі вінаватай у "садзейнічанні экстрэмісцкай дзейнасці".

На судзе жонка палітвязня Ігара Лосіка поўнасцю прызнала сваю віну і прасіла прызначыць пакаранне, не звязанае з пазбаўленнем волі. Аднак суд да гэтай просьбы не прыслухаўся.

На судзе прысутнічалі бацькі Дар'і.

Дар'ю Лосік затрымалі 18 кастрычніка 2022 года. Падставай стала інтэрв'ю, якое яна дала тэлеканалу "Белсат", прызнанаму ў Беларусі "экстрэмісцкім фармаваннем".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі