Пракурор просіць для Дар'і Лосік два гады зняволення

Дар'я Лосік / фота з яе старонкі ў Інстаграме
Дар'я Лосік / фота з яе старонкі ў Інстаграме

Дзяржаўны абвінаваўца патрабуе для Дар'і Лосік 2 гады калоніі. Суд над 31-гадовай палітзняволенай пачаўся сёння ў Брэсцкім абласным судзе.

Дар'ю вінавацяць у "садзейнічанні экстрэмізму". Падставай стала інтэрв'ю пра яе мужа Ігара Лосіка тэлеканалу “Белсат” увесну 2022 года. У ім яна “пазіцыянавала сябе як жонку палітвязня”.

Як перадае БЕЛТА, на судзе Дар'я Лосік цалкам прызнала сваю віну і ў апошнім слове папрасіла прызначыць пакаранне, не звязане з пазбаўленнем волі. Пра гэта ж прасіла яе абаронца, указваючы на змякчальныя акалічнасці — у прыватнасці, на наяўнасць малалетняй дачкі.

Прысуд па справе будзе абвешчаны 19 студзеня.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі